Фотафакт.
Да стагоддзя „Дня Герояў” у сацыяльных сетках з’явіўся раней невядомы фотаздымак аднаго з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, ці Слуцкага Фронту БНР 1920 года, Уладзіміра Пракулевіча, паведамляе racyja.com.
фота з сайта: racyja.com Захоўваецца арыгінал фота ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы. Гарадзенскаму гісторыку Аляксандру Горнаму фотаздымак пераслалі расейскія калегі Ігар Барынаў ды Генадзь Рыжэнка.
Кажа Аляксандр Горны:
– Было знойдзена некалькі спраў у гэтым архіве, якія датычацца аднаго з лідараў Слуцкага паўстання, кіраўніка беларускай Рады Случчаны – Уладзіміра Пракулевіча.Гэта яго студэнцкія справы, ён скончыў маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт. Уладзімір Пракулевіч уваходзіў у тую кагорту беларускіх дзеячаў, якія мелі рэальную скончаную вышэйшую адукацыю. Ён меў дыплом юрыста. І менавіта ў гэтых справах знаходзяцца фотаздымкі, толькі адзін здымак Уладзіміра Пракулевіча – гэта з яго следчай справы – Саюза вызвалення Беларусі.
На думку Аляксандра Горнага, публікацыя фотаздымка Уладзіміра Пракулевіча ў студэнцкія гады дае паўнейшае ўяўленне пра гэтага неардынарнага чалавека, душу Слуцкага беларускага руху сто гадоў таму.
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО
24.06.2026
Украинские бойцы эффектно перехватили московитские беспилотники, которые летели их атаковать