Старшынём партыі абраны Мікалай Казлоў.
Старшынём партыі на альтэрнатыўнай аснове абраны Мікалай Казлоў, які раней выконваў абавязкі старшыні. Вылучаны былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька зняў сваю кандыдатуру, паведамляе racyja.com.
У Менску праходзіць XX з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго ўдзельнікі плануюць абраць новае кіраўніцтва партыі — старшыню, яго намеснікаў, палітсавет і нацыянальны камітэт АГП. Акрамя таго, чакаецца прыняцце шэрагу дакументаў, у якіх будзе выказаная пазіцыя партыі „па актуальных грамадска-палітычных пытаннях”.
Выканаўца абавязкаў старшыні партыі Мікалай Казлоў неадназначна ацаніў вопыт удзелу ў праймерыз апазіцыі. Палітык патлумачыў, што гэта быў першы вопыт. „Мы выйгралі гэты праймерыз. У ім, можа быць, удзельнічала няшмат людзей, можа быць, ён быў недастаткова разрэкламаваны, але тым не менш”, — сказаў Казлоў.