Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы ля консульства ў Беластоку: Будзем стаяць, пакуль хоць штосьці не зменіцца

01.12.2020 политика
Беларусы ля консульства ў Беластоку: Будзем стаяць, пакуль хоць штосьці не зменіцца

Перад консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку адбыўся «Мірны шпацыр».

Акцыя была накіраваная на прыцягненне ўвагі да пераследу і зняволення беларускіх журналістаў, передает racyja.com.

У ёй прынялі ўдзел і грамадзяне Беларусі, якія трапілі ў Польшчу па палітычных матывах. Кажа ўдзельнік шпацыру, спадар Дзяніс:

– Ёсць падазрэнні, што ў адзін дзень гэта не скончыцца. Нават калі сыдзе Лукашэнка, будзе пераслед, помста з боку тых людзей, якія трапілі ў так званую “Чорную кнігу Беларусі” – тых сілавікоў, начальства, уладаў, якія могуць зараз страціць усё. І яны могуць помсціць пасля таго, як Лукашэнка сыдзе.

„Мірны шпацыр беларусаў” праходзіў з захаваннем рэжыму санітарнай бяспекі. З будынку консульства да актывістаў ніхто не выйшаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]