Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«А хварэць на гэты вірус забаронена ў іх»

03.12.2020 политика
«А хварэць на гэты вірус забаронена ў іх»

Саўка ды Грышка пра «зьлітыя» размовы і COVID-19.

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка ўражаныя чарговай публікацыяй аўдыё, на якім нібыта размаўляюць высокія чыноўнікі, паведамляе «Радыё Свабода».

Саўка:

Латышонку как-та Эйсмант

Пазваніла й гаварыт:

— Што-та мне саўсем пагана,

Паднакрыў мяне кавід.

Грышка:

Але так яна казала,

Каб ня надта рэзаць слых,

Бо ўзгадваць гэты вірус

Забаронена ў іх.

Саўка:

Савяшчаньне правадзілі

Яны цэлых тры часы.

Шэф то хмурыўся сярдзіта,

То пасьмейваўся ў вусы.

Грышка:

Недзе там і падчапіла

Сакратарка свой кавід.

Бо насіць на працы маску

Забаронена ў іх.

Саўка:

Гаварыт ана: балеет

Прэзідзенцкі ўвесь дварэц.

І саму яе накрыла

Так, што проста, блін, капец.

Грышка:

Што цяпер рабіць ёй, беднай?

Як ня страціць нюх і слых?

А хварэць на гэты вірус

Забаронена ў іх.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]