Кожны жадаючы можа падтрымаць звольненых супрацоўнікаў Новага драматычнага тэатра.
Беларускі Фонд Культурнай Салідарнасці ў падтрымку звольненых супрацоўнікаў Новага драматычнага тэатра ладзіць анлайн-паказ спектакля "З жыцця выкапняў".
Пад час прагляду вы можаце ахвяраваць любую суму тут: byculture.org
Звольненыя акторы:
Андрэй Бібікаў,
Арсеній Гардзіенка,
Дар'я Данцэвіч,
Кацярына Каралёва,
Вольга Каралёнак,
Аляксей Кузміцкі,
Таццяна Папова,
Лусінэ Саядзян,
Кацярына Сірыўля,
Сяргей Толсцікаў,
Аляксей Ярашэвіч,
Звольненыя работнікі тэатра:
Даніла Ганчароў - начальнік электраўчастка,
Таццяна Цылько - асвятляльніца,
Аляксандр Хадоска - інжынер па святло-тэхнічнаму абсталяванню.
Пра спектакль:
Чорны радок на экране жыцця. Імя - узрост, імя - узрост. Кароткія гісторыі ў промнях заходзячага сонца. 15-20 хвілін старасці. Старасці шаноўнай і смешнай, мудрай і, як немаўля, наіўнай.
"З жыцця выкапняў". Пастаноўка Дзмітрыя Багаслаўскага па п'есе амерыканскага драматурга і сцэнарыста Фрэдэрыка Стропеля - п'есе, якая складаецца з 7 самастойных навел.
***
Трупа Новага драматычнага тэатра 27 кастрычніка далучылася да Агульнанацыянальнай забастоўкі, за што адміністрацыя тэатра падала на іх у суд. 18 лістапада суд прызнаў забастоўку незаконнай. У выніку 11 акцёраў і тры супрацоўнікі напісалі заявы аб звальненні, двое з іх – пад ціскам адміністрацыі тэатра. Па загадзе зверху, актораў НДТ забаронена браць у іншыя дзяржаўныя тэатры.
***
Вы можаце ахвяраваць любую суму ў Беларускі Фонд культурнай салідарнасці на падтрымку звольненых супрацоўнікаў Новага драматычнага тэатра пад час прагляду. Ахвяраваць тут: byculture.org