«Вольны хор» выпусціў вельмі моцны кліп.
«Вольны хор» выпусціў моцны кліп на песню барда Андрэя Мельнікава «Гэта мы».
У кліпе ўжыты шчымлівыя фрагменты з мірных акцый пратэсту, што яшчэ раз нагадваюць: «гэта мы» робім гісторыю!
Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.
Гэта – не яны. Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы!
Гэта мы – тыя, хто цягам чатырох месяцаў наспынна змагаюцца за волю. Гэта мы – тыя медыкі, завадчане, студэнты, хто выйшаў на шлях барацьбы з несправядлівасцю і падманам. Гэта мы – тыя, хто цвёрда ведаюць сваю мэту, і ўпэўнена крочаць да яе.