Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Семінарысты ў адказ на просьбу Тадэвуша Кандрусевіча прысвяцілі сябе і ўсю Беларусь Беззаганамму Сэрцу Марыі

09.12.2020 общество
Семінарысты ў адказ на просьбу Тадэвуша Кандрусевіча прысвяцілі сябе і ўсю Беларусь Беззаганамму Сэрцу Марыі

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне маліліся за нашу краіну.

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання, паведамляе сайт catholic.by.

Гэты час семінарысты прысвяцілі асабістай і супольнай малітве, а таксама роздуму ў цішыні.

Праграма дня засяроджання была насычанай: на працягу дня будучыя святары мелі магчымасць разам маліцца на Ружанцы, удзельнічалі ў супольнай Літургіі гадзінаў і Эўхарыстыі. З нагоды марыйнай урачыстасці студэнты семінарыі разам са святарамі заспявалі ў капліцы Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці.

Духоўныя практыкаванні правёў для семінарыстаў ксёндз Валянцін Станкевіч з парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Волме (Мінска-Магілёўскай архідыяцэзія). Ён шчодра падзяліўся з будучымі душпастырамі сваім больш як дваццацігадовым досведам пастырскага служэння: як духоўным, так і практычным.

«Кожны з нас перажывае пэўныя крызісы. Не трэба баяцца іх! Няхай яны стануць добрай нагодай, каб разабрацца ў іх крыніцы, каб паглядзець на ўласнае сэрца.

Час фармацыі ў семінарыі — гэта магчымасць назапасіць скарбы, якія ў будучыні дапамогуць у святарскім служэнні», — падкрэсліў ксёндз Валянцін.

Урачыстую Святую Імшу ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. Напачатку Эўхырыстыі іерарх падкрэсліў, што 8 снежня лічыцца патранальнай урачыстасцю Гродзенскай семінарыі і заклікаў яшчэ раз па-сямейнаму прытуліцца да Беззаганнага Сэрца Марыі.

«Прысвецім семінарыю — сэрца дыяцэзіі — матчынаму Сэрцу Багародзіцы»,

— дадаў іерарх.

Пасля святой Імшы ўсе прысутныя ў адказ на просьбу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прысвяцілі сябе і ўсю Беларусь Беззаганамму Сэрцу Марыі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]