Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дэпутат Бундэстага: Патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

09.12.2020 политика
Дэпутат Бундэстага: Патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

Мануэль Сарацын павіншаваў з Калядамі свайго «хрэсніка» - палітвязня Ігара Лосіка.

Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын, "хросны" беларускага палітзняволенага Ігара Лосіка, даслаў калядны падарунак свайму "хрэсніку", а таксама праваабаронцам "Вясны".

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco (Partnership for Human Rights) сёлета распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Гэтая кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека.

Мануэль Сарацын, прэс-сакратар па ўсходнееўрапейскай палітыцы фракцыі “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, у межах кампаніі, як і многія іншыя парламентарыі еўрапейскіх краін, стаў хросным блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца ў СІЗА з 25 чэрвеня.

З гэтай нагоды Сарацын заявіў:

- Як дэпутат нямецкага Бундэстага я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Ігара Лосіка і ўсіх іншых палітвязняў. Свабода прэсы і свабода меркаванняў — не злачынствы. Свабода прэсы і свабода перакананняў — гэта ўсеагульныя правы чалавека, якія павінны выконвацца ўсюды. Такім чынам, прымяненне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі з'яўляецца фарсам. Гэтыя палітычныя рэпрэсіі пагарджаюць дэмакратыяй і не маюць нічога агульнага з вяршэнствам закона.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]