Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Мальчык: Людзям надакучыў Лукашэнка і падман

14.12.2020 политика
Сяргей Мальчык: Людзям надакучыў Лукашэнка і падман

Людзі выйшлі і да гэтага часу пратэстуюць супраць нахабства ўлады.

Каронавірусная інфекцыя не мае дачынення да закрыцця мяжы ўладамі Беларусі, насамрэч гэта падман. Інфармацыя, якая давалася увесну Міністэрствам аховы здароўя, стала трыгерам пратэстных настрояў беларускага грамадства, мяркуе „Госць Рацыі” сябра Партыі БНФ Сяргей Мальчык:

– Якім для вас быў гэты год? Якія асабіста ў вас адчуванні?

– Я адкажу так, як адказваю многім людзям, чаму я ў гэтым годзе на з’ездзе ўвайшоў у склад Сойму. 11 гадоў таму я адмовіўся ўдзельнічаць у гэтым, не ўдзельнічаў. Чаму зноў вярнуўся? Я ўспамінаю словы з вядомага савецкага фільма „Белае сонца пустыні”, „Саід, навошта вярнуўся? Стралялі”. Я пачну з гэтага. Гэты год быў годам нечаканасцяў , прычым спачатку вельмі прыемных нечаканасцяў, калі абудзіўся беларускі народ, беларуская нацыя. Калі мы сядзелі тут на Кірава 3 і людзі прыходзілі, пыталіся пра сцягі, я свайму калегу Міколу Баўсюку кажу: „Памятаеш у 90-х гадах ты гаварыў, што калісьці гэты сцягі будуць шукаць і раскупаць, як піражкі. Вось так яно і было ў пачатку. Калі было многа людзей на вуліцы, калі было мора бел-чырвона-белых сцягоў, то гэта ўражвала. Хацелася плакаць, калі на гэта глядзіш, ад шчасця, ад таго, што нездарма ў 90-я гады гэтым жа займаліся. Нас была абсалютная меншасць. Мы былі, як „300 спартанцаў”. Мы цудоўна разумелі, што нас меншасць, але трэба было паказваць прыклад. Падрасло пакаленне, нашыя дзеці фактычна, дзеці тых людзей, якія тады хадзілі, хто ўсміхаўся, хто спачуваў, але баяўся, яны зараз выходзяць і робяць тыя ж самыя рэчы, але ў значна большых маштабах.

– Наколькі ідэі і стратэгія пратэстоўцаў адпавядаюць вашым прынцыпам?

– Ведаеце, стратэгіі няма, у тым уся і праблема, што стратэгіі няма. І лідараў фактычна няма. Хто б што не гаварыў, але лідары, якія дэкларуюць сябе лідарамі і тыя, хто выходзіць, гэта абсалютна розныя людзі. Людзі выйшлі з-за двух рэчаў. Першае, ім ужо надакучыў Лукашэнка і нахабны, подлы падман. Людзі гэта ведаюць, цудоўна ведаюць, што рэальна было дваццаць на восемдзесят наадварот, а не так, як цяпер, як задэкларавалі. Людзі гэтым абурыліся, а потым, калі на гэтае абурэнне ўлады адказалі вельмі жорстка – збіццём і забойствам людзей, якія пратэставалі, гэта стала другім фактарам абурэння. Людзі выйшлі і да гэтага часу пратэстуюць супраць нахабства ўлады, якая ўжо зусім перастала адчуваць не толькі грамадства, але і глебу пад нагамі. Лічыла, што яна можа ўсё, што заўгодна. Той гвалт, які ў дачыненні да людзей робіцца, людзі выходзяць да гэтага часу менавіта з-за гэтага, каб паказаць, што яны супраць, што яны з гэтым нязгодныя.

– Пратэстны настрой застаецца, але актыўнасць зніжаецца? Магчыма знізіцца яшчэ?

– Натуральна, што пратэст не можа доўга трымацца. У першую чаргу эмацыйны пратэст. Гэта пратэст не ў думках, а на эмоцыях. Зразумела, што ў першую нядзелю, калі выйшлі, іх было сапраўды вельмі многа, значна больш, чым 200 тысяч, якія я бачыў. Маглі б Акрэсціна разабраць, як калісьці французы Бастылію па каменьчыках. Тое, што яны пайшлі не туды, а пайшлі проста эмацыйна выказваць па вуліцы, хаця я ведаю, што Някляеў заклікаў людзей пайсці да Акрэсціна і вызваліць палітвязняў, што было б абсалютна лагічна. Я адразу ўспомніў 1996 год, калі павінны былі ісці да Акрэсціна, вызваляць нашых сяброў, якія сядзелі. Але Зянон Пазьняк заклікаў пайсці да тэлебачання, але так у цэнтр тэлебачання мы не ўвайшлі, бо не было Кісяля. Мы разыйшліся і першае збіццё дэманстрантаў было, якраз пасля гэтага. Тое ж сама і цяпер. Пратэст эмацыйны, людзі стамляюцца, плюс надвор’е, сама галоўнае плюс каронавірус усё ж такі. Хваля цяпер вельмі вялікая, яна значна большая, чым была вясной. Вірус стаў не слабейшым, а наадварот больш агрэсіўным. Я, як медык, гэта ведаю, бо кантактую са сваімі калегамі. Гэта таксама збівае актыўнасць. Я спадзяюся, што яна не затухне зусім, хаця я разумею, што калі тыя рэпрэсіі, калі сотні людзей бяруць кожную нядзелю ў абсалютна жудасныя ўмовы, падвяргаюць там катаванням псіхалагічным і маральным. Плюс адкрываюць крымінальныя справы абсалютна беспадстаўна, нізашто, то зразумела гэта паніжае актыўнасць самых актыўных. Другія глядзяць, вынікаў няма. Перамога павінна быць кожны дзень, маленькая, але перамога, а ў нас цяпер ідзе адкат.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]