Вiдэа.
Мінскі камерны хор напярэдадні Калядных святаў і Новага года апублікаваў кліп на беларускамоўную песню «Дзіва на небе».
Песня невыпадкова абраная менавіта па-беларуску. У такі складаны для Беларусі год аўтары роліка падкрэсліваюць важнасць гучання беларускай мовы, беларускамоўных спеваў і музыкі.