Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Біскуп Пінскі: Жадаю, каб гэты незвычайны час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будучыні

25.12.2020 общество
Біскуп Пінскі: Жадаю, каб гэты незвычайны час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будучыні

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння біскупа Антонія Дзям'янкі.

«Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумненне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця», — жадае біскуп Пінскі.

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння біскупа Антонія Дзям'янкі апублікаваў catholic.by:

- Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага года жадаю, каб гэты незвычайны для ўсіх нас час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будучыні.

Няхай асаблівасць перажывання сёлетніх святаў і тыя жыццёвыя выклікі, якія стаяць перад намі, дапамогуць кожнаму з нас адкрыць для сябе нешта новае і добрае.

Нараджэнне Хрыста напоўніла свет зусім іншым глыбінным сэнсам. Няхай таксама і нам перажыванне таямніцы калядных святаў дапаможа адкрыць новыя перспектывы ў адносінах з Богам і бліжнім.

Няхай Бог, які стаўся Чалавекам, учыніць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб усе памяталі, што мы створаныя па Яго вобразу і падабенству. Каб кожны з нас няспынна ўзрастаў у веры, не губляў надзеі, а перадусім любіў Бога і ўзлюбленае Ім стварэнне. Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумненне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця.

Радасных святаў Божага Нараджэння!

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]