Вiдэа.
Прадстаўнікі беларускай супольнасці Падляшша павіншавалі беларусаў з Новым годам і Калядамі.
«У Польшчы жыве нас каля 50 000 (паводле афіцыйных звестак, але мы ўсё адно ведаем сваё) прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці. Большасць з нас пражывае на Падляшшы. З дзядоў прадзедоў, як кажам, адвечна. У вялікай большасці менавіта сёння, сядзем за калядны стол. Апошнія пяць месяцаў, з увагай, часта са слязамі на вачах і надзеяй у сэрцы, мы назіралі за падзеямі ў нашых знаёмых, сяброў, звычайнымі беларусамі і вельмі перажывалі».