Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Будынкі і ўлада

10.01.2021 политика
Будынкі і ўлада

Рэвалюцыі — больш складаны працэс, чым звязаныя з імі сімвалічныя акцыі

Штурм Капітолія ў ЗША актуалізаваў дыскусіі адносна таго, ці былі дапушчаныя памылкі падчас беларускай рэвалюцыі. У сацыяльных сетках шмат хто лічыць, што калі б у жніўні пратэстоўцы дзейнічалі больш рашуча, захапілі нейкі ўрадавы будынак, то, магчыма, рэжым быў бы ужо зрынуты.

Праблема ў тым, што ўзяць штурмам нейкі ўрадавы будынак яшчэ не азначае ўзяць уладу. Што пацьвярджае гісторыя. Калі зьвяртацца да апошніх прыкладаў, то ў Армэніі ў канцы мінулага году пратэстуючыя, патрабуючы адстаўкі прэм’ера Нікола Пашыняна, захапілі будынак парлямэнта. І вось апошнія падзеі ў Вашынгтоне, дзе прыхільнікі Трампа захапілі Капітолій - месца знаходжаньня Кангрэсу ЗША. У абодвух выпадках гэта не прывяло да зьмены ўлады.

Улада – гэта складаная рэч, заснаваная на грамадзкіх адносінах. Будынкі ўладных установаў – гэта сымвалы, знакі ўлады, а не сама ўлада.

А штурм Бастыліі і Зімняга палацу – гэта хутчэй сымвалічныя акцыі, якія спадарожнічалі зьмене ўлады.

Валер Карбалевіч, t.me

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]