Ён быў пад санкцыямі Еўрасаюза.
10 студзеня памёр 64-гадовы Віктар Конан — былы намеснік генеральнага пракурора. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» яго сын Максім Конан.
З 2008 па 2012 Конан працаваў спачатку намеснікам у Рыгора Васілевіча, потым у Аляксандра Канюка.
У 2010-м трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, як і яшчэ 160 чыноўнікаў.
Прычыну смерці сям'я не называе.