Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай»

15.01.2021 политика
«Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай»

Казка ад Паўла Севярынца.

Рэдакцыя krynica.info пачынае друкаваць казку ад палiтвязня, аднаго аз лiдараў апазiцыi Паўла Севярынца.

Ліст першы

…Даўным-даўно, тысячу гадоў таму, белы Божы анёл ляцеў па-над балотамі, лясамі і рэчкамі, якія ляжалі паміж двума морамі – Балтыйскім і Чорным. Творца адправіў анёла аглядзець край, у які хацеў прыйсці сын Божы – Ісус Хрыстос.

Дарогаў у той час не было, людзі перасоўваліся на ладдзях па рэках, перацягвалі чаўны ды караблі паміж ручаямі – і так траплялі ў невялікія, агароджаныя сценамі з дрэва, гарады. Але анёл шукаў не дарогаў. Сын Божы, Ісус Хрыстос перамяшчаецца ў сэрцах людзей – таму белы Анёл выглядваў сэрцы.

Анёлы з неба бачаць у кожным чалавеку сэрца – светлае яно, як агеньчык, ці цёмнае, нібыта вугаль. Большасць сэрцаў мігціць то святлом, то цемрай, і пакуль прыгледзішся, агеньчык можа змяніцца вугальком.

Людзі, нібы мурашкі, плылі ўнізе па вялікай рацэ – Дняпры. Плылі на ладдзі і некалькіх чаўнах вакол яе. Анёл страпянуўся, злёгку склаў крылы – і паляцеў уніз.

Ён добра бачыў светлыя галовы людзей. Напэўна, гэта былі варагі, альбо вікінгі, якія вярталіся з Цар-горада да сябе на Радзіму – у халодныя Свейскія горы на Балтыцы.

Анёл падляцеў пабліжэй, так, што былі відаць і вушы, і пальцы людзей – і яму здалося, што адно сэрца – чалавека, які сядзеў на носе ладдзі, – свеціць ярчэй, чым у астатніх…

Працяг будзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]