Мы павiнны пазбавiцца ад спадчыны камунiзма.
Прадпрымальніка і актывіста Зміцер Дашкевіч вызвалілі сёння з ІЧУ Менскага раёну, дзе ён адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Радыё Свабода».
Дашкевіча затрымалі 15 студзеня ў Курапатах, дзе ён цягам двух з паловай гадоў штопятніцу трымае варту каля рэстарацыі «Поедем Поедим».
Зміцер Дашкевіч стаіць у Курапацкай варце больш за два гады кожную пятніцу. Летась у лістападзе ён ужо быў пакараны арыштам на 15 сутак.