Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Залешанах упершыню маліліся да Святых пакутнікаў Падляшскай зямлі

31.01.2021 общество
У Залешанах упершыню маліліся да Святых пакутнікаў Падляшскай зямлі

Усе беларусы, што сталі ахвярамі «Бурага», былі кананізаваныя.

Ля крыжа ў Залешанах упершыню маліліся да Святых пакутнікаў Падляшскай зямлі, перадае «Радыё Рацыя».

Сярод вянкоў ля памятнага Крыжа ў цэнтры вёскі з надпісам «Няхай зямля вам будзе пухам» з бел-чырвона-белымі кветкамі – вянок ад Беларускага гістарычнага таварыства і «Нашай памяці».

«Памяць пра гэта засталася. І гэта неад’емная частка нашай памяці, як беларусаў. Бачу, як штогод яна усё ж такі больш ушаноўваецца ў такіх сталых формах – узнік манастыр і царква», – гаворыць гісторык Алег Латышонак.

Ураджэнец Залешанаў Сяргей Нічыпарук: «Хто ж спадзяваўся, што ўсе ахвяры «Бурага» стануць святымі. І якія будуць маліцца за нас. Мне вельмі цяжка, бо палова з іх – гэта мая сям’я».

Заснавальніца манастыра ў Залешанах ігумення Кацярына: «75 гадоў мінае з часу, калі былі спаленыя Залешаны. Аднак дабро перамагло. Акрамя гэтай трагедыі, гэта пазітыўны пасыл да людзей».

У мінулым годзе Сабор Епіскапаў Польскай Праваслаўнай Царквы ўключыў загінулых ад рук салдатаў польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры» ў лік Святых пакутнікаў Падляшскай зямлі.

Нагадаем, што з 29 студзеня па 2 лютага 1946 году салдаты «Бурага» спалілі 5 беларускіх вёсак на Беласточчыне, загінула тады 79 цывільных жыхароў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]