Творы мастака захоўваюцца ў шэрагу музеяў Беларусi.
Мікола Купава нарадзіўся ў Оршы ў 1946 годзе. Жыве ў Мінску. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі і экслібрысу. Даследуе беларускую архітэктуру, у прыватнасці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідства, пiша nn.by.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музэях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.
У 1991 годзе Мікола Купава разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба «Пагоня» і сцяга Рэспублікі Беларусь.
У 2020 годзе мастак перахварэў на каранавірус, ляжаў у шпіталі, але акрыяў ад хваробы.