Удзельнікі акцыі акунаюцца ў халодную ваду на знак салідарнасці з беларускімі пратэстоўцамі.
У Беластоку адбылася акцыя «Акунусь за Беларусь!». У акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе racyja.com.
Пасля купання, у якім прынялі ўдзел некалькі асобаў, былі разгорнутыя нацыянальныя сцягі, гучалі воклічы „Жыве Беларусь!”, „Лукашэнка ў аўтазак!” ды іншыя:
– Калі прыехаў у Беласток, то ўбачыў, што беларусы такім чынам падтрымліваюць нашых суайчыннікаў у Беларусі. Карысная дэманстрацыя сілы волі, сілы духу для нашых беларусаў. У сярэдзіне студзеня я далучыўся да гэтай каманды, 4-6 чалавек, да 8 бывае. Хаджу кожную нядзелю маржаваць, вельмі прыемны від экстрымальнага спорту. Вельмі файна.
– Пра сустрэчу ў Беластоку на Дайлідах я даведаўся з тэлеграм-чату „Беласток”. Я задаў пытанне, дзе збіраецца дыяспара, мне адказалі, што на Дайлідах у гадзіну. Я прыехаў сюды і з задавальненнем паразмаўляў. Я бачу тут шмат БЧБ і мне гэта вельмі прыемна.
Інтэграцыйныя сустрэчы беларусаў Беластока праходзяць што нядзелю на пляжы Дайліды.