Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

АМАПавец заявіў, што баіцца

16.02.2021 политика
АМАПавец заявіў, што баіцца

Як у Магілёве судзяць блогераў Кабанава і Пятрухіна бязь іх прысутнасьці.

16 лютага Кастрычніцкі суд Магілёва аднавіў разгляд крымінальнай справы супраць блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава без саміх абвінавачаных. Як было заяўлена на працэсе, іх выдалілі зь мінулага судовага пасяджэньня за парушэньне парадку яго правядзеньня, пiша «Радыё Свабода».

Судзьдзя Вольга Краўчанка не задаволіла хадайніцтва адвакатаў, каб падабаронных вярнулі на працэс. Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачваньня, пазыцыю якой падтрымала судзьдзя, даводзіла, што абвінавачаныя выдаленыя да канца судовага сьледзтва.

Блогераў зь Берасьця вінавацяць «у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», а таксама ў зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем службовых абавязкаў. Акрамя таго, Пятрухіна судзяць за абразу судзьдзі. Ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Блогеры не прызналі сваёй віны

Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі. Сваёй віны блогеры не прызнаюць. 11 лютага на першым судовым пасяджэньні яны настойвалі, каб на працэс дапусьцілі родных і журналістаў. Заля тады была запоўнена маладымі людзьмі.

16 лютага на судовае пасяджэньне трапілі трое журналістаў і двое паплечнікаў Кабанава з АГП.

Клетка ў судовай залі без абвінавачаных
фота: «Радыё Свабода»

Пазыцыю Кабанава агучвалі зь ягоных паказаньняў на папярэднім сьледзтве. Сяргей Пятрухін адмовіўся адказваць на пытаньні сьледчых. Паводле адваката, ён зьбіраўся выказаць сваё стаўленьне да абвінавачаньня на судзе, але яго ў залю не даставілі.

У Кабанава сьледчыя выпытвалі пра ягоныя стасункі зь Сяргеем Пятрухіным, Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Паўлам Севярынцам, Мікалаем Статкевічам, Віктарам Бабарыкам, Сьцяпанам Пуцілам.

Паводле Кабанава, ён пазнаёміўся зь Сяргеем Ціханоўскім у 2019 годзе, але супольных спраў зь ім ня меў і адмовіўся рэклямаваць ягоны канал «Страна для жизни». Са слоў абвінавачанага, ён крытычна выказваўся наконт вылучэньня Ціханоўскага ў прэзыдэнты.

Па словах Кабанава, уладальнікі YouTube-каналу «Народный репортёр» знаходзяцца ў Літве. Ён далучыўся да яго на просьбу Пятрухіна. У відэароліках выказваў сваё стаўленьне да сытуацыі ў краіне ды крытыкаваў дзеяньні ўлады. Перакананы, што гэта не правапарушэньне. Кабанаў ня бачыць у відэароліках падставаў для крымінальнага перасьледу. Справу супраць сябе ён называе палітычна матываванай, а затрыманьне — незаконным.

Абвінавачваньне: «Дзеяньні абвінавачаных былі скіраваныя на абвастрэньне палітычнай напружанасьці ў краіне»

Паводле абвінавачваньня, дзеяньні Кабанава і Пятрухіна ў змове зь Ціханоўскім былі скіраваныя на абвастрэньне палітычнай напружанасьці ў краіне. Масавыя мерапрыемствы, арганізаваныя імі, праводзіліся без дазволу мясцовых органаў улады і парушалі грамадзкі парадак.

Будынак Кастрычніцкага суду Магілёва
фота: «Радыё Свабода»

У абвінавачаньні гаварылася, што падсудныя стварылі і адміністравалі сыстэму распаўсюджваньня для неабмежаванага кола асобаў інфармацыі, якая ўтрымлівала непраўдзівую ацэнку нелегітымнасьці выкананьня службовых і грамадзкіх абавязкаў прадстаўнікамі ўлады, а таксама законнасьці іх патрабаваньняў ды заклікі не падпарадкоўвацца ім. Яны былі стваральнікамі YouTube-каналаў: «Страна для жизни» і «Народный репортёр», а таксама іншых тэлеграм- і YouTube-каналаў, дзе выкладаліся фота-, відэа- і тэкставыя матэрыялы. За сваю працу, паводле абвінавачваньня, атрымлівалі ад Сяргея Ціханоўскага грашовае ўзнагароджаньне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]