Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сёлета для беларускіх жанчын Міжнародны жаночы дзень стаў самым сапраўдным

09.03.2021 политика
Сёлета для беларускіх жанчын Міжнародны жаночы дзень стаў самым сапраўдным

Тысячы жанчын у белай вопратцы па ўсёй краіне выходзілі ўлетку з кветкамі.

Сёлета для беларускіх жанчын Міжнародны жаночы дзень стаў самым сапраўдным. Калі раней гэта была проста нейкая традыцыя, калі жанчын віншавалі кветкамі, таму што яны жанчыны, то пасля акцый пратэсту Міжнародны жаночы дзень набыў сапраўдны сэнс. Бо 8 сакавіка задумваўся як дзень барацьба жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы. А хто, як не беларускія жанчыны вось ужо колькі месяцаў змагаюцца за гэта. Жаночыя ланцугі распачаліся ў жніўні пасля таго, як стала вядома, што адбывалася з затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту. Тысячы жанчын у белай вопратцы па ўсёй краіне выходзілі ўлетку з кветкамі. Жанчыны станавіліся валанцёркамі, каб дзяжурыць у судах і каля ізалятараў. Яны сталі займацца партызанінгам. Яны ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Ды нават проста падтрымлівалі маральна адна адну і астатніх.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прыводзіць інфармацыю, што супраць беларускіх жанчын заведзеная 141 палітычна матываваная крымінальная справа, 49 жанчын знаходзіцца ў месцах зняволення ці пад хатнім арыштам, 38 з іх прызнаныя палітзняволенымі. Паводле фонда "Салідарнасць для журналістаў" Беларусь знаходзіцца на першым месцы па нападах на журналістак: 382 журналісткі пацярпелі ў 2020 годзе ў Беларусі. З іх 11 атрымала кулявыя раненні, кантузіі ад светлашумавых гранат альбо былі збітымі пры затрыманні, зафіксавана 107 выпадкаў затрыманняў і 48 арыштаў. Таму сёлета для беларускіх жанчын 8 сакавіка стала самым сапраўдным Міжнародным жаночым днём.

Юлія Сівец, "Радыё Рацыя"

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]