Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра мужчын, якія выратуюць Беларусь

20.03.2021 общество
Пра мужчын, якія выратуюць Беларусь

Прыгадайма гісторыю Рафала Каліноўскога.

Не кожны, каму даручана прапаведваць Ісуса, прапаведуе Хрыста. Так, я не памыляюся, ўжываючы такога сфармулявання і размяжоўвання.

Не стаўлю знака раўно паміж Ісусам і Хрыстом невыпадкова. Ня небяспеку неправільнага прапаведвання Ісуса звяртаў увагу яшчэ Апостал Павел, кажучы: “Бо вы ахвотна прымаеце таго, хто прыходзіць і прапаведуе вам іншага Ісуса, якога мы не прапаведавалі, прымаеце іншага духа, а не таго, якога ўжо атрымалі, ці іншае Евангелле, а не тое, якое ўжо прынялі. (2 Кар 11, 4).

Адным з першых, хто без пустых слоў прапаведаваў Ісуса як Хрыста, быў святы Юзаф – муж Марыі, Маці Ісуса.

Ён – той мужчына, які прапаведваў Ісуса ўласціва. Гэта значыць згодна з духам Евангелля. Юзаф не толькі быў мужам Марыі і апекуном Ісуса. Ён нават не толькі стаў для Ісуса зямным бацькам. Праз сваё бацькоўства стаў прапаведнікам Хрыста. І паказаў, каб быць бацькам, мала даць жыццё, трэба даць выхаванне дзіцяці. Сапраўдны бацька гэта не той, хто жыццё даў сыну, але той, хто жыццё аддаў для сына. Прысвяціў сваё жыццё для выхавання дзіцяці. Як заўважае святы Ян Залатавусны, Юзаф згаджаецца прыняць ролю бацькі тады, калі называе свайго сына Ісусам. Кажу “свайго”, бо святы Аўгустын пра Марыю і Юзафа сцвярджаў: “Дух Святы маючы ўпадабанне да справядлівасці дваіх, дваім даў сына”.

Юзаф пачаў прапаведваць Ісуса за доўга да таго, як з вуснаў самаго Місіі прагучалі словы Евангелля. Само тое, калі абіраючы імя сыну, называе яго Ісусам, ужо робіць акт асабістага вызнання веры. Яно змяшчаецца ў словах: “збаўляе Бог”- акурат так тлумачыцца імя “Ісус”. Бог, не чалавек, не яго малітвы, пасты і праведнасць, але ласка Божае робіць магчымым выратавацца. У гэтым і ёсць Хрыстос.

І вось гэты Ісус прапаведуецца на старонках вядомага для нас Евангелля.

Гэты Ісус, як “Бог афрыканскі” ў свядомасці хрысціянскіх супольнасцяў Афрыкі. У яго прысутнасці чалавек проста жыве. Хрысціяне з Афрыкі перад ім танчаць, пляскаюць у далоні радуюцца, а калі трэба, то не вагаючыся таксама паміраюць, пазастаючыся вернымі свайму Богу ў любві. Не рэдка чуем аб тым, як ад рук экстрэмістаў пад-час малітваў гінуць сотні хрысціянаў.

І гэта крыху адрозніваецца ад папулярнага ўспрыняцця Бога ў сучасным Рыме і Візантыі.

У нашых зносінах з Богам для нас уласціва інтэлектуальнае пазнанне, кананічная стрыманасць, рэгламентаваная пабожнасць. Для людзей з па-за межаў нашага ментальнага свету гэта часам бачыцца так. Пад-час наведвання Святой Зямлі гід для групы не хрысціянаў з Індыі тлумачыў: Марыя і Святы Ян Хрысціцель каля Ісуса на мазайцы смутныя і суворыя, бо іх усіх чакае страшны суд.

Смешна? Не зусім. На жаль з боку нашае жыццё часам здраджвае тое, чаго мы не заўважаем.

Ва ўсім гэтым найбольш непакоіць тое, што пад-час выпрабавання веры, мы нібыта забываем пра Бога, пра тое, што гэта Ён мае моц збаўляць і самі спрабуем выратаваць і сітуацыю і сябе, прыстасоўваючыся да сітуацыі.

Святы Юзаф не быў прыстасаванцам. Ён проста жыў. Сваёй працай, прысвячэннем свайго жыцця Марыі і Ісусу, прапаведваў усяму свету Хрыста.

Падаецца, Бог хоча, каб мы ўсе былі такімі Юзафамі. Ці гэта магчыма?

Кожны сам сабе адкажа. Я ж прыгадаю жыццё іншага Юзафа, можна сказаць сына нашай зямлі беларускай. Дарэчы, ён таксама стаў святым. Гэта Рафал Каліноўскі (1835 – 1907). Хрышчаны быў у Віленскім касцёле святых Янаў і атрымаў імя Юзаф. Прымаў удзел у вызваленчым паўстанні 1863-1864. Лічыў, што паўстанне не будзе мець поспеху але ж не мог зрабіць іншага выбару. У паўстанні прымалі ўдзел браты, а для выратавання краіны трэба было штосьці рабіць. Увайшоў у склад Нацыянальнага ўрада паўстання, узначальваў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы.

У выніку быў прысуджаны да смяротнага пакарання, паспавядаўшыся і прыняўшы святую камунію спакойна рыхтаваўся да смерці. Цудам, пакаранне змянілі на 10 год высылкі ў Сібір. Пасля вяртання меў забарону пасяліцца ў сваёй краіне. Паехаў ў Польшчу. Стаў манахам – кармелітанцам, узяў імя Рафал. Прысвяціў жыццё Богу, бо такія мары меў яшчэ ў юнацтве.

Залічаны да святых.

Не хапае ў нас такіх мужчын, якія прысвячаюць сваё жыццё для Бога, для бацькаўшчыны, для сям’і, для дзяцей.

Падаецца, не будзе перабольшваннем сказаць, што гэта адна з галоўных прычын сённяшняга крызісу ў Беларусі.

Ксендз Вячаслаў Барок, krynica.info

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]