У Чыкага прайшоў чарговы этап акцыі беларусаў Амерыкі.
Тры дні, з пятніцы па нядзелю мінулага тыдня, у Чыкага праходзіў чарговы этап акцыі беларусаў Амерыкі пад назвай “Дзень Волі – Падарожжа бел-чырвона-белага сцяга”. Сталіца Ілінойса прыняла эстафету ад Вісконсіна, а той – ад Мінесоты, паведамляе «Народная Воля».
Людзі с бел-чырвона-белым сцягам наведалі беларускія могілкі, аддалі даніну памяці Тадэвушу Касцюшку ля яго помніка. Тры дні яны хадзілі па самых папулярных і шматлюдных месцах Чыкага, раздаючы ўлёткі і расказваючы цікаўным пра тое, што адбываецца ў нашай краіне.
фота: nv-online.infoАдна з удзельніцы акцыі распавяла: на вуліцы разгаварыліся з дзяўчынай з Венесуэлы. Тая сказала, што ведае пра падзеі ў Беларусі, у яе краіне вельмі падобная сітуацыя, і таму яна ўсёй душой падтрымлівае барацьбу беларусаў за справядліваць і свабоду. Увогуле, амерыканцы з цікавасцю ставіліся да акцыі, уважліва чыталі ўлёткі і жахаліся альбо глядзелі з недаверам: няўжо зараз у свеце такое можа адбывацца?!
З Чыкага бел-чырвона-белы сцяг адправіўся ў Індыяну, а затым – у Мічыган.