Прадстаўнікі розных касцёльных груп і супольнасцяў па чарзе неслі вялізны пакутны крыж.
27 сакавіка ў Смаргоні вернікі абедзвюх каталіцкіх парафій горада разам са сваімі душпастырамі прайшлі па вуліцах горада Крыжовым шляхам, молячыся за Беларусь, піша catholic.by.
Працэсія, у якой прадстаўнікі розных касцёльных груп і супольнасцяў па чарзе неслі вялізны пакутны крыж, вырушыла ў гадзіну Міласэрнасці ад старажытнай святыні, якая носіць тытул нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі святога арханёла Міхала. Наперадзе працэсіі ішлі міністранты з запаленымі паходнямі, за крыжам — святары і сотні вернікаў рознага ўзросту.
Фото: catholic.by Фото: catholic.byІдучы па цэнтральнай вуліцы горада да новага касцёла святога Яна Паўла ІІ, які будуецца на ўскраіне Смаргоні, удзельнікі набажэнства чатырнаццаць разоў спыняліся на стацыях Крыжовага шляху.
На прыпынках чыталіся малітоўныя разважанні, дзе ў святле Хрыстовай Мукі адкрываліся раны нашай краіны і нашага народа, якія можа загаіць толькі ласка, што сплывае з Крыжа, з прабітага дзідай жаўнера боку Збаўцы.
Фото: catholic.byНапрыканцы працэсіі таксама ішлі святары, якія падчас набажэнства служылі вернікам сакрамэнтам паяднання.
Ад стацыі да стацыі ўдзельнікі набажэнства спявалі рэлігійныя спевы, якія вяла моладзь разам з музычнай падтрымкай гурта Laudans.
Крыжовы шлях завяршыўся ўвечары каля капліцы і сцен будучага касцёла святога Яна Паўла ІІ. Тут на адкрытым паветры адбылася святая Імша вігіліі нядзелі Мукі Пана.
Фото: catholic.by Фото: catholic.by Фото: catholic.by Фото: catholic.by