1 красавіка ў Польшчы распачнецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла.
Удзел у перапісе дае мажлівасць афіцыйна пазначыць сваю нацыянальную прыналежнасць як беларускую.
Сітуацыю для «Радыё Рацыя» каментуе галоўны арганізатар Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка» Мікалай Бушко:
– Нашы продкі – бацькі, дзяды, прадзеды, якія пахаваныя тут, лічылі сябе беларусамі. Мы таксама лічым сябе беларусамі, тым больш што народ беларускі ў большасці добры народ, нельга нічога кепскага пра гэты народ і пра нашых людзей сказаць. І таму я без ніякіх сумненняў буду пісацца, дарэчы як заўсёды, беларусам.
Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла ў Польшчы з-за пандэміі будзе праводзіцца пераважна анлайн і праз тэлефон. Аднак маецца мажлівасць таксама выклікаць перапісчыка на дом.