Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пачніце служыць Цару — Ісусу, а не выслугоўвацца перад зямнымі царамі

30.03.2021 политика
Пачніце служыць Цару — Ісусу, а не выслугоўвацца перад зямнымі царамі

Пра уваход Хрыста ў Іерусалім.

Урачысты ўваход Ісуса ў Іерусалім.

Мы ж робім выбар: хто наш цар? Цар Праўды на асле, ці нейкі цар з аўтаматам?

Падзея нядзелі Пальмовай, ёсць падзеяй сусветнага маштабу.

Які сэнс мае яна? Чаму надаём ёй такую вагу?

Напрыканцы свайго жыцця Ісус ідзе ў Іерусалім, каб там святкававаць Пасху. У гэты час Ён аб’яўляе сябе месіяй. І гэта робіць праз тое, які абірае спосаб уваходу у святы горад.

Было і ёсць шмат тых, хто сам сябе мянаваў месіяй, але яны ілжэмесіі. Сучаснікі Ісуса ведалі прынамсі двух такіх: Фэду і Юду з Галілеі, іх узгадвае таксама кніга Дзеянняў Апостальскіх (Дз 5, 36–37.) Сёння гаворыцца аб тым, што ў бальніцы ў Іерусаліме ёсць цэлае аддзяленне прадназначанае для хворых, якія таксама лічаць сябе месіямі.

Аднак, Хрыстос не быў хворы. Ісус — быў сапраўдны месія. Праз Яго здзейснеіліся ўсе прадказанні прарокаў. Ён ў адрозніванні ад іншых змяніў гісторыю чалавецтва. Ісус трыўмфальна ўваходзіць у Іерусалім. Выбар асла, якім карыстаецца Божы Сын таксама невыпадковы. Так Ён дэманструе, што Яго сіла і ўлада абапіраюцца не на мілітарнай дапамозе, ўзбраенні і палках амапу.

Ісус на асле — цар міру і спакою. Ягоная сіла не ў конях, вярблюдах, сланах. Ягоная сіла ў Праўдзе. Ісус казаў: „Я — дарога, і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6). Ён сам ёсць праўдай. Праўдай, якая вызваля чалавека. Навучаў: ”Пазнайце праўду, а праўда вызваліць вас” (Ян 8,32)

Жыхары Іерусаліма былі ў захапленні ад Месіі, сведчыла гэтаму і тое, што аж 50 тысяч чалавек выйшла Яго сустракаць. Гэта трэцяя частка жыхароў 150–тысячнага горада.

Вядома Рымская ўлада не магла талераваць масавыя зборы. Але ж нічога і не магла зрабіць аж з такім натоўпам людзей. Хоць напэўна памятала іншых так званых месіяў і ведала да чаго можа гэта прывесці, тым не меньш уступілі перад сілай народу.

Юдэі з радасцю і надзеяй віталі Ісуса. Аб гэтым сведчуць пальмовыя галінкі , выкарастаныя на прывітанне цара. Згодна з прароцтвам Ісаі, галінкі пальмаў і рачной вярбы з’яўляюцца сімвалам таго, што чалавеку добра быць у прысутнасці Бога і пражываць з Ім пад адным дахам у адным шатры. Ужыванне такога элементу, запазычана з іншага свята — Суккот, свята намётаў, сваё паходжанне мае яно з часу вандравання Ізраіля па пустыні, калі Бог вызваляў народ з Егіпецкага рабства.

Свята падкрэслівала тое, што Бог жыве разам са сваім народам. Юдэі і сёння святкуюць гэта свята. Выпадае яно на восень, адзначаецца пасля Новага году, згодна з юдэйскім каляндаром.

І вось калі аналізуем усё тое, што адбывалася, даходзім да вельмі важнага пытання.

Так насамрэч, жыхары Іерусаліма з радаснымі воклічамі “Гассана Сыну Давіда” вышлі Ісуса сустракаць, ці яны ўсё ж развітваліся з Богам раз і назаўсёды? Гэта безумоўна толькі пытанне. Але ж гэта пытанне нараджаецца ў той час, калі бачым натоўпы людзей ў нашых хрысціянскіх святынях ва ўрачыстасць Пальмовай нядзелі. І яно ўжо тычыцца сучасных хрысціянаў, якія прыходзяць у храм толькі для таго, каб асвяціць вярбу. Калі так, то робяць гэта дзеля таго, каб прышоўшы на спатканне з Богам, сказаць Яму: мы жывём сваім жыццём і Бог нам не патрэбны.

Чаму можна асмеліцца зрабіць такую выснову, а таму што тыя людзі, якія ў Іерусаліме аднаго дня ўсклікалі словы праслаўлення новаму цару — Ісусу, праз некалькі дзён з неменьшым імпэтам у прысутнасці Пілата крычалі: “Укрыжуй Яго!”, патрабуючы смерці Божага Сына.

Ці ж не лагічна рабіць выснову, што Ізраіль не вітаў Ісуса, але развітваўся з Ім?

І адпаведна, такую ж выснову можна рабіць і пра некаторых сучасных хрысціянаў, пра тых, што раз на год прыходзяць, вербачку асвяціць. Яны прыходзяць — не вітаць Ісуса–цара, але з Ім развітвацца. Бо цягам усяго года паказваюць — Ім Хрыстос непатрэбны. Яны маюць свайго цара і не такога, які едзе на асле. Але цара моцнага, які мае войскі, безліч сілавікоў, сам лётае на самалётах, ды верталётах, бегае з аўтаматам у руках. Такі цар мае сапраўдную сілу, бо мае моц чалавека ў турму пасадзіць, пабіць а нават забіць. Мае моц з працы выгнаць, пазбавіць сродкаў да ўтрымання, заробку а нават пенсіі. І вось гэтага цара чалавек баіцца і яму пакланяецца.

Падзеі свята ўрачыстага ўвахода Ісуса ў Іерусалім наўпрост змушаюць нас усіх, але кожнага асабіста, задаць сабе пытанне: хто ёсць маім царом? Якому цару служу я і каму пакланяюся? Ці прызнаю я, што маім адзіным царом, уладу якога прызнаю, з’яўляецца Ісус? Бо толькі Ён мае сапраўдную ўладу, а не ўладу ўзурпатараў, што ўласціва зямным царам.

Шукаючы адказу на гэтыя пытанні, я безумоўна заахвочваю ўсіх Вас без выключэння, ідзіце ў святыні, бярыце галінкі вярбы ў рукі і вітайце Ісуса. Вітайце, але не развітвайцеся.

Слухайце Яго слова. Прымайце Яго праўду, бо Яго праўда вызваляе. Калі пачнем жыць Яго словам, каштоўнасцямі Евангелля: праўды і справядлівасці, вось тады і вернецца ў жыццё нашага грамадства законнасць, нармальнасць і прыгажосць. Нам захочацца жыць, але ж дзеля гэтага трэба каяцца ў сваіх грахах. Варта ісці ў святыню ды захапляцца тымі справамі, што ў ёй робіць Бог. Святыня Іерусалімская таксама была — цудам свету. Будавалася некалькі дзесятказ гадоў. Яе адна з падпорных сценаў — заходняя, мела 485 метраз даўжыні і 30 метраў вышыні. Змураваная з каменных цёсаных блокаў па сто тонаў кожны. Фрагмент акрат гэтай сцяны захавўся і да сёння і вядомы пад назвай “Сцяна плачу”.

Сама святыня стаяла на ўзвышэнні і была бачная паломнікамі за 10 кіламетраў на падыходзе да Іерусаліма. Мела форму куба. Яе памеры сто локцяў, гэта 42 метра, увышыню, удаўжыню і ўшырыню. Аднак, захапляцца нам сапраўды варта не святыняй Іерусалімскай, ды тымі святынямі, што мы самі збудвалі, хоць і іх трэба пільнаваць і шанаваць, але ж захапляцца трэба святыняй, якую збудваў сам Бог. Гэта — наша сумленне. Гэта святыня ў нашым сэрцы.

Бо акурат у ёй можам пры дапамозе мудрасці Божай, адрозніваць дабро ад зла. І вось гэта свята спрыяе нам прыходзячы ў храмы з вербай у руках, у святыні свайго сэрца зрабіць выбар у бок дабра і пачаць служыць Цару — Ісусу а не выслугоўвацца перад зямнымі царамі.

Ксёндз Вячаслаў Барок, krynica.info

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]