Беларускія ўлады зусім з’ехалі з глузду.
Як стала вядома «Нашай Ніве», толькі што на аб'екце ў Жылічах затрымалі Алеся Пушкіна (ён там займаецца рэстаўрацыяй).
Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. На запыт «пагаварыць» ён ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра.
26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку. Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта.