У пастырскім пасланні на Вялікдзень каталіцкі іерарх распавёў, як супрацьстаяць выклікам нашага часу.
Біскуп Казімір Велікаселец звярнуўся да беларусаў з пастырскім пасланнем на Вялікдзень, передае catholic.by:
"Дарагія браты і сёстры!
Я хачу падзяліць з вамі радасць уваскрасення Пана, але разумею, што сёлета не ў кожнай сям’і велікодная радасць будзе поўнай. Горача прашу Бога, каб Ён у сваёй міласэрнасці дапамог усім нам — пастырам і вернікам — супрацьстаяць выклікам нашага часу. Кожная цемра змяняецца святлом. Разам з вамі малюся аб гэтым святле.
Беларуская паэтка Ларыса Геніюш у адным са сваіх вершаў напісала: «Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас».
Няхай не пагасне праўда ў нашым грамадстве, няхай яно ідзе за Хрыстом, бо Ён — «дарога і праўда, і жыццё» (пар. Ян 14, 6)."