У межах супольнага вернісажу праходзіць і персанальная выстава аднаго з заснавальнікаў «Пагоні» Алеся Марачкіна.
Творчай суполцы «Пагоня» пры Саюзе мастакоў Беларусі 30 гадоў. У сталічным Палацы мастацтва адкрылася супольная выстава яе сяброў «Разам», перадае «Радыё Рацыя».
Распавядае старшыня суполкі мастак Юрый Піскун:
– За трыццаць гадоў суполка панесла вялікія страты. Многія нашы выдатныя майстры пайшлі з жыцця. Але памяць пра іх у нашых сэрцах захоўваецца. І мы хочам, каб на гэтай выставе ўсе мы былі разам. Разам былі і тыя, хто зараз працуе ў нашай суполцы, і тыя мастакі, каторыя ўжо адышлі ад нас, каторыя сочаць магчыма за намі з Нябёсаў і застаюцца разам з намі.
У межах супольнага вернісажу сяброў творчай суполкі «Пагоня» ў Палацы мастацтва праходзіць і персанальная выстава аднаго з яе заснавальнікаў і першага старшыні мастака Алеся Марачкіна.
Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя