Ардынары гарадзенскай дыяцэзіі павіншаваў беларусаў са святам Уваскрасення Хрыстовага.
Са святам Уваскрасення Хрыстовага віншуе ардынары гарадзенскай дыяцэзіі, біскуп Аляксандр Кашкевіч, перадае «Радыё Рацыя».
У сваім слове ён умацоўвае вернікаў, падтрымлівае іх у перажываннях, якія шле ў іх жыццё смутак і страх.
«Хрыстос пасярод Вас, – кажа каталіцкі ўладыка. – Нягледзячы на тое, што мы перажываем радасць, ці смутак, Ён заўсёды побач, таму няхай замест непакою і страху, замест цемры і няўпэўненасці, якія ў апошні час агарнулі наша жыццё, прыйдзе сёння радасная вестка: Пан уваскрэс, Ён з намі».
Ужо праз некалькі дзён гарадзенская дыяцэзія будзе адзначаць трыццацігоддзе ад моманту свайго стварэння. Вялікая справа за гэты час праведзена ў аднаўленні структураў Каталіцкай Царквы, што цешыць, ардынарыя, які ўвесь гэты час апякуецца дыяцэзіяй.
– За гэты час адбылося вельмі шмат. З’явіліся новыя парафіі, было адноўлена шмат святыняў, а наш мясцовы касцёл атрымаў маладых святароў. Новыя малітоўныя групы і душпастарствы вядуць актыўную дзейнасць. Усё гэта здзейснілася, дзякуючы вялікаму ўнёску свецкіх і духоўных асобаў, за што я сёння ім вельмі ўдзячны.
Гэтыя падзеі і свята Вялікадня, дае нагоду ўсім вернікам Каталіцкай Царквы адчуць сябе супольнасцю, больш з’яднанай і моцнай.