Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Die Welt: ЕС падтрымае Польшчу ў канфлікце з Лукашэнкам

08.04.2021 политика
Die Welt: ЕС падтрымае Польшчу ў канфлікце з Лукашэнкам

Паводзіны рэжыму – гэта міжнародны дыпламатычны скандал.

Улады Беларусі жорстка распраўляюцца з польскай нацыянальнай меншасцю ў гэтай краіне. Варшава пагражае наступствамі нават, калі б мела ажыццяўляць іх самастойна. Абвастрэнне спрэчкі прымушае Брусель заняцца справай нягледзячы на разгар трэцяй хвалі каранавіруса, піша Філіп Фрыц у нямецкай газеце Die Welt, якую цытуе польскае выданне Dziennik Gazeta Prawna, паведамляе «Польскае Радыё».

«Дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да лідараў польскай меншасці выклікаюць занепакоенасць сярод палякаў у Беларусі(…) Пра тое, што іх боязі абгрунтаваныя, сведчаць не толькі арышты, але і іншыя спосабы запалохвання. Напрыклад, беларуская журналістка Ганна Любакова паведамляе, што дырэктараў моўных школ у Беларусі просяць паведаміць уладам пра вучняў, якія вывучаюць польскую мову», - адзначае газета.

Рэакцыя польскай сталіцы на дзеянні беларускага рэжыму была неадкладная. Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прыгразіў «эканамічнымі крокамі» з мэтай вызвалення «закладнікаў рэжыму". У інтэрв'ю газеце Die Welt намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач запэўніў, што эскалацыя дзеянняў беларускага рэжыму не застанецца без адказу. Польскі палітык нагадаў, што ЕС – як супольнасць не можа заплюшчыць вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі. Польшча больш чакаць рэакцыі ЕС не будзе. Краіна ўвяла санкцыі супраць суддзі, які вядзе працэс над старшынёй Саюза палякаў Беларусі, пацвердзіў Пшыдач.

«Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць польскай меншасці - яшчэ адзін этап эскалацыі канфлікту ў Беларусі. Дыктатар не толькі атакуе этнічную меншасць, але і імкнецца да таго, каб канфлікт атрымаў «двухбаковы» характар, накіраваны супраць польскага ўрада -члена ЕС», - піша штодзёнка.

Гэта праблема для Еўрасаюза. Газета нагадвае, што нават на жорсткае падаўленне паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі, еўрапейцы знайшлі адказ позна, пасля жорсткіх спрэчак, а ўведзеныя санкцыі былі адносна мяккія.

Зараз салідарнасці ЕС патрабуе Польшча, а ўсё гэта ў той час, калі Еўракамісія ў асноўным займаецца крызісам, выкліканым пандэміяй каранавіруса. «Аднак, у сітуацыі адсутнасці хутка ўзгодненай пазіцыі ЕС, Польшча вымушана дзейнічаць самастойна. Тым часам існуе пагроза эскалацыі напружання паміж Варшавай і Мінскам», - перасцерагае газета.

У адказ на пытанне выдання, дэпутат Еўрапарламента ад партыі «Зялёныя» Віёла фон Крамон-Таўбадэль адназначна заявіла, што паводзіны рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да польскай меншасці – гэта міжнародны дыпламатычны скандал, які павінен быць жорстка асуджаны міжнароднай супольнасцю.

«Варшава вітае такія заявы, але яны не заменяць канкрэтных дзеянняў», - падкрэслівае аўтар тэксту ў нямецкай штодзёнцы Die Welt.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]