Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік — на волі

15.04.2021 политика
Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік — на волі

Пракуратура Гародні вынесла прэс-сакратару Саюзу палякаў Беларусі папярэджаньне.

Затрыманыя ўдзень журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік — на волі, паведамляе БАЖ. Іх дапыталі ў Менску і вярнулі назад у Гародню.

Раней пракуратура Гародні вынесла Анджэю Пісальніку афіцыйнае папярэджанне. 14 красавіка ў кватэры гарадзенскіх журналістаў Інэсы Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка прайшоў агляд кватэры. Пасля гэтага іх перавезлі з Гародні ў Менск, перадае «Радыё Рацыя».

Пракуратура Гародні вынесла прэс-сакратару Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анджэю Пісальніку афіцыйнае папярэджаньне пра парушэньне закону ў сувязі з яго выказваннямі пра вядзенне ў Беларусі дзяржпрапаганды супраць Польшчы. Як паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры, у пачатку красавіка ў эфіры польскіх радыёстанцый Radio 24 і Radio 4 Анджэй Пісальнік выказаў «шэраг меркаванняў, мэта якіх — узбудзіць у насельніцтва нацыянальную варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю пра іх дзейнасць».

Удакладняецца, што Пісальнік заявіў пра пачатую ў СМІ Беларусі шырокамаштабную прапаганду супраць Польшчы. «І робіцца гэта для таго, каб «стварыць вобраз палякаў як людзей другой катэгорыі». Маўляў, прапаганда хоча ачарніць палякаў у вачах грамадства і зрабіць іх ворагамі народа, «як было ў сталінскія часы», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Пракуратура Гародні сцвярджае, што, паводле слоў актывіста, «збор праваахоўнымі органамі звестак пра вучняў, якія праходзяць навучанне ў грамадскіх школах, — гэта форма застрашвання настаўнікаў і вучняў, а таксама намер уладаў да дыскрэдытацыі і далейшай адмовы насельніцтва Беларусі ад навучання польскай мове, гісторыі і польскасці ў цэлым».

У пракуратуры заяўляюць, што гэтыя выказванні ў сродках масавай інфармацыі «заведама беспадстаўныя і відавочна накіраваныя на распальванне міжнацыянальнай варожасці».

«Паколькі змест публічных выступленняў Анджэя Пісальніка супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму, пракурор Гародні абвясціў яму афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць паўторнага парушэння закона», — адзначаецца ў паведамленні.

Як паведамлялася, 12 сакавіка была затрыманая дырэктар польскай грамадскай школы ў Берасці Ганна Панішава. Яна знаходзіцца пад вартай у межах справы пра распальванне міжнацыянальнай варожасці (арт. 130 КК). Кіраўніка неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка ў Гародні і арыштавалі на 15 дзён за арганізацыю 7 сакавіка традыцыйнага свята рамёстваў «Гарадзенскія Казюкі — 2021».

Пасля арышту СПБ заявіў, што «пераслед Анжалікі Борыс за рэалізацыю статутных задач СПБ, а менавіта захаванне польскіх традыцый і культуры сярод польскай меншасці», з’яўляецца «актам запалохвання ўсёй польскай меншасці ў Беларусі».

25 сакавіка Генпракуратура Беларусі паведаміла, што распачала ў дачыненні да Борыс і «іншых асоб» справу на падставе ч. 3 арт. 130 КК.

Той жа раніцай у кватэры члена праўлення СПБ журналіста Анджэя Пачобута прайшоў вобшук. Была канфіскаваная камп’ютарная тэхніка, тэлефоны, узнагароды з конкурсаў, польскамоўная літаратура і дакументы. Пачобут змешчаны ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Тады ж прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў перамовы па лініі ААН, АБСЕ і Рада Еўропы ў сувязі з сітуацыяй вакол польскай меншасці ў Беларусі. Акрамя таго, ён накіраваў ліст прэзідэнту ЗША Джо Байдэну, у якім прасіў падняць гэтае пытанне на адным з найбліжэйшых пасяджэнняў Савета бяспекі ААН (у сакавіку Злучаныя Штаты Амерыкі старшынявалі ў гэтым органе).

30 сакавіка ўлады польскага Беластока заявілі пра прыпыненне супрацоўніцтва з афіцыйнымі ўладамі Гародні з-за затрыманняў кіраўніцтва СПБ. У гэты ж дзень сейм Польшчы ў рэзалюцыі асудзіў «жорсткую кампанію рэпрэсій, развязаную беларускімі ўладамі супраць грамадзян Беларусі польскай нацыянальнасці, якія жадаюць весці культурную і адукацыйную дзейнасць і працягваць нацыянальныя традыцыі».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]