Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Колькасць беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, павялічваецца

18.04.2021 общество
Колькасць беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, павялічваецца

Колькасць відаў на жыхарства ў Польшчы, выдадзеных беларусам, перавысіла 30 тысяч.

Паводле дадзеных Упраўлення па справах замежнікаў, колькасць беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, павялічваецца. Колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць віды на жыхарства ў Польшчы, перавысіла 30 тысяч чалавек. Гэта прыблізна на 50% больш, чым два гады таму. Большасць беларусаў маюць дазвол на пастаяннае пражыванне дзякуючы свайму польскаму паходжанню, паведамляе «Польскае радыё».

Па словах прэс-сакратара Упраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка, 3/4 беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, складаюць людзі ва ўзросце да 40 гадоў:

-Сярод грамадзянаў Беларусі, якія маюць віды на жыхарства, 64% – гэта асобы ва ўзросце 18-40 гадоў. Дзеці і моладзь да 18 году жыцця складаюць крыху больш за 11%. Людзі вышэй за 40 гадоў – каля 25%. Мужчын крыху больш – гэта прыкладна 55% ад усёй групы.

Большасць беларусаў пражывае ў наступных ваяводствах: Мазавецкае, Падляшскае, Любэльскае, Паморскае і Малапольскае.

Большасць, крыху больш за 20 тысяч беларусаў, маюць дазвол на пастаяннае пражыванне.

-Асновай іх выдачы было польскае паходжанне, наяўнасць карты паляка. Сістэматычна расце колькасць заяваў на часовы від на жыхарства. Цяпер такія дакументы маюць каля 9 тысяч беларускіх грамадзян. У пераважнай большасці гэтыя дакументы выдаюцца ў сувязі з працаўладкаваннем.

Пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі павялічылася таксама колькасць людзей, якія прэтэндуюць на статус бежанца ў Польшчы. Са жніўня 2020 года да канца сакавіка 2021 года такія заявы падалі больш за 630 беларусаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]