Белорусы восторгаются смелыми участницами прогулок по Минску.
Вчера девушки из минских Шариков устроили бело-красно-белую прогулку по столице.
Телеграм-канал «Баста!» опубликовал стихотворение Никиты Найденова, посвященное смелым белорускам:
Ёсць нешта такое — у ейных вытоках:
высокасць натуры і проста высокасць.
І смеласць скразная: у рухах і жэстах,
нібы гераіня мастацкіх сюжэтаў.
⠀
Калі шпацыруе ці проста гуляе,
то ўсё, што вакол, раўнавагу губляе.
І ў ейнай прысутнасці чынам чароўным
усё раптам робіцца бела-чырвоным.
⠀
Учынкі яе рвуць любыя шаблоны.
Хто ўзяў у палон, сам навечна палонны.
І будзеш сустрэчы чакаць, як прысуду,
і ўзгадваць памаду яе і фрызуру.
⠀
І мусіш прызнаць, нібы цуд, яе годнасць
І ведаць, што гэта ўсё — неверагоднасць.
І словаў шукаць і мелодый схапленне,
каб выказаць неяк сваё захапленне.