Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Свабоду Паліне Шарэнда-Панасюк!

26.04.2021 политика
Свабоду Паліне Шарэнда-Панасюк!

Паліна з сапраўднай апазіцыі і кажа праўду.

Мы адназначна вызнаем Паліну Шарэнда-Панасюк палітвязнем! Але, не знойдзеце яе імя ў афіцыйных спісах, бо да гэтага часу не вызнана палітвязнем праваабаронцамі! І гэта ганебна, для тых хто вызначае гэты статус, і несправядліва для ўсіх беларусаў!

Незаконна арыштаваная яшчэ ў студзені 2021 г., спадарыня Паліна ў турмах і ў псіхлякарні ў Навінках, куды яе таксама незаконна пераводзілі, знаходзілася ў невыносных умовах за гэтыя ўжо доўгія для яе месяцы зняволення.

Пры гэтым спадарыня Паліна вядомая на працягу шмат гадоў, як сапраўдная прадстаўніцтва апазіцыі, якая не здалася той бандзе, што кіруе на Беларусі. Памятаю яе яшчэ ледзь не школьніцай, калі яна прыйшла ў апазіцыю. І заўжды была сумленнай, шчырай патрыёткай Беларусі.

За шмат цяжкіх гадоў лукашызму не здрадзіла беларускай ідэі і паняволеннаму беларускаму народу.

Магчыма, адказ на пытанне чаму не вызнаюць палітвязнем і ў гэтым афіцыйным выступе спадарыні Паліны на БТ.

Бо яна з сапраўднай апазіцыі і кажа праўду. Беларускую праўду, якую сёння ўжо амаль і немагчыма пачуць. Знайдзіце некалькі хвілінаў і паслухайце, што кажа спадарыня Паліна Шарэнда-Панасюк.

Магчыма зразумееце, чаму ў такіх невыносных умовах у зняволенні знаходзіцца беларуская патрыётка і чаму яе не вызнаюць.

Свабоду Беларусі!

Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!

Вячаслаў Сіўчык, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]