Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Назвалі пераможцаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

27.04.2021 культура
Назвалі пераможцаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Пра іх імёны паведаміў ПЭН-цэнтар.

Назвалі пераможцаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, паведамляе «Радыё Свабода».

Намінацыя «Паэзія»

Артур Камароўскі, «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы», 2020.

Намінацыя «Проза»

Давід-Алег Лісоўскі, «Кніга». Гомель, «Барк», 2019.

Намінацыя «Мастацкі пераклад»

Тацяна Анікеенка, пераклад з баўгарскай — Міхаіл Вешым «Англійскі сусед». Вільня, «Логвінаў», 2019.

Сёлета ў журы прэміі працавалі: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Тацяна Сьветашова, Дзьмітры Строцаў, Усевалад Сьцебурака, Уладзімер Сьцяпан і ганаровы сябра журы Павал Бераговіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць галоўныя прызы ад Фонду «Вяртаньне».

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 году. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон-Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзьмітры Дзьмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Тацяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Сьвятлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і іншыя.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]