Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паліна Шарэнда-Панасюк даслала пранізлівы ліст сыну

10.05.2021 политика
Паліна Шарэнда-Панасюк даслала пранізлівы ліст сыну

Актывістка «Еўрапейская Беларусі» з 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк даслала пранізлівы ліст старэйшаму сыну Славаміру.

Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда знайшоў ліст у паштовай скрынцы:

«Славаміру.

Мой мілы, дарагі, любімы сыначка! Дзякуй за твой допіс да мяне. Я ведаю аб тваім суме, і таксама сумую, што не магу раніцаю будзіць цябе, удзень сустракаць са школы, а ўвечары жадаць «дабранач»! Я вельмі люблю цябе і браціка штодня і штосекунды, любіла нават тады, калі вас яшчэ не было на свеце. Славамір, ты ўжо амаль дарослы і шмат разумееш. Будзь цвёрды, мой маленькі мужчына! Вучыся, але бяры толькі тое, што табе трэба, дапамогай таце і бабулям, беражы і не крыўдзь Сташыка. У гэты час шмат дзяцей Беларусі чакаюць сваіх маму ці тату, ты не адзін. Моцна абдымаю цябе! Хутка мы ізноў будзем разам!

Твая мама.

30.04.2021».

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА. Яна паведамляе пра катаванні ў засценках.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]