Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Нью-Ёрку памерла беларуская актывістка, сябра Рады БНР Раіса Станкевіч

У Нью-Ёрку памерла беларуская актывістка, сябра Рады БНР Раіса Станкевіч

Раіса Станкевіч шмат гадоў была старшынёй Асацыяцыі беларуска-амэрыканскай моладзі.

Раіса Станкевіч шмат гадоў была старшынёй Асацыяцыі беларуска-амэрыканскай моладзі, сябрам рэдкалегіі газэты «Беларус», старшынёй рэдкалегіі часопісу «Беларуская моладзь».

Яна нарадзілася ў 1941 годзе ў Наваградку, пакінула Беларусь разам з бацькамі, Станіславам і Зінаідай Станкевічамі, у 1944 годзе. Жыла зь сям’ёю ў Мюнхэне, вучылася ў нямецкай школе, паведамляе «Радыё Свабода».

У 1958 г. прыехала ў ЗША. У 1973 г. скончыла ўнівэрсытэт сьв. Яна ў Нью-Ёрку, дзе атрымала ступень магістра біялягічнай хіміі.

У канцы 1960-х гг. была выхавацелькай у беларускім дзіцячым садку. Належала да Беларуска-амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Нью-Ёрку (з 1970). У 1970-х гг. — сябра Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) і Ўправы Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Старшыня Нью-Ёрскага аддзелу Задзіночаньня беларуска-амэрыканскай моладзі (ЗБАМ), старшыня Асацыяцыі беларуска-амэрыканскай моладзі (АБАМ), радная БНР. У 1980-х гг. — сакратар Рады дырэктараў Славянскай харытатыўнай рады. Была сябрам рэдкалегіі газэты «Беларус», старшынёй рэдкалегіі часопісу "Беларуская моладзь"/Byelorussian Youth.

У 1987 г. скончыла факультэт русістыкі Гантэрскага каледжу Гарадзкога ўнівэрсытэту Нью-Ёрку, абараніўшы магістарскую працу па гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. Шмат гадоў працавала ў дасьледчай лябараторыі Слоўн-Катэрынскага цэнтру вывучэньня раку (Манхэтан, г. Нью-Ёрк).

У апошнія гады Раіса Станкевіч цяжка хварэла, ёй дапамагалі амэрыканскія беларусы, асабліва — пакуль была ў стане — Юлія Андрусышын, маці сьпевака Данчыка.

Раіса Станкевіч памерла 16 траўня ў Нью-Ёрку.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]