Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вольга Севярынец: Бог з намі і ён паказвае, што варта задумацца

17.05.2021 политика
Вольга Севярынец: Бог з намі і ён паказвае, што варта задумацца

Каменні загалосяць, калі лукашысты не зразумеюць, якое зло і беззаконне твораць.

Пажар у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе – гэта яскравы Божы знак. Меркаванне іерархаў Каталіцкага касцёлу падзяляе жонка палітвязня Паўла Севярынца, каталічка Вольга Севярынец, якая неаднойчы наведвала Будслаў з пілігрымкамі:

– Я, як верніца, магу чытаць, што Бог з намі, з аднаго боку, з іншага боку пра тое, што ён паказвае, што варта задумацца. Я думаю, што гэта заклік да народа, да нас, хто на правільным баку, што ўсё ж трэба звяртацца да Бога. Мы ўсё яшчэ спадзяемся на свае сілы. Да тых, хто з таго боку, гэта такі заклік, што святыні гараць. Каменні загалосяць, калі вы не ўбачыце, якое зло і беззаконне вы творыце. Гэта такое дабраславенне ад Госпада, каб мы ўз’ядналіся вакол гэтага касцёла, адбудавалі, як сваю краіну і мелі вось культавае месца, - распавяла «Радыё Рацыя» жонка палітвязня.

Па стане на 16 траўня ахвярадаўцы сабралі болей за 320 000 рублёў на рамонт будслаўскай святыні. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай сёлета пройдуць без зменаў 2 і 3 ліпеня. У сувязі з пандэміяй арганізаваныя пілігрымкі не плануюцца. Аднак усе ахвочыя могуць ладзіць паломніцтвы ў індывідуальным парадку, як і летась.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]