Cупрацоўніца польскай часткі Белавежскай пушчы — пра важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці.
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Пра важнасць пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу у размове з «Радыё Рацыя» разважае супрацоўніца Белавежскай пушчы Ева Кечынская-Мораз:
– Багата маіх знаёмых пазначылі сябе беларусамі. Я таксама беларуска. І публічна, і ў прыватным парадку заўсёды падкрэсліваю, што не маю праблемы з нацыянальнасцю, з ідэнтычнасцю, бо я па паходжанні – беларуска. І мая сям’я таксама.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.