Разам падняцца з каленаў, разам чакаць пераменаў.
Мова — мая ахова.
Мова мая — мой Сьцяг.
Мова мая — мой Гонар.
Мова мая — мой Шлях.
Мова мая — зброя.
Мова — мая вайна.
Мова мая — мроя.
Мова — мая віна.
Мова мая — шанец.
Мова — стрэл ва ўпор.
Мова — крывавы ружанец.
Мова — дзядзька Рыгор.
Мова — мая малітва.
Мова мая — таўро.
Мова — няспынная бітва.
Бітва са злом.
На злом…
Мову маю
пад канвоем —
ў жоўты пясочак,
ў расстрэльны роў.
Мова
пад ботам маёра.
Меты на карках
маркерам карнікаў.
Меты на целахад ног мусароў…
Мова мая — вызваленьне
з карцара, з клеткі, са змроку, з турмы.
Разам
падняцца з каленаў.
Разам
чакаць пераменаў.
Мова мая — Мы.
Анатоль Івашчанка, nn.by