Ушанаванне адбылося службай ва Успенскім саборы з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Вініяміна.
Штогод 20 траўня ў Жыровічах на Слонімшчыне адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Толькі летась з-за каронавіруса гэтае свята не адзначалася, паведамляе «Радыё Рацыя».
Сёлета ў Жыровічы зноў з’ехаліся шмат праваслаўных вернікаў, каб ушанаваць знакамітую Жыровіцкую ікону Божай Маці. Хаця, у параўнанні з мінулымі гадамі, людзей у Жыровічах было значна менш.
Тым не менш ушанаванне адбылося службай ва Успенскім саборы з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Вініяміна. А потым адбыўся хрэсны ход са славутай Іконай.
Далей свята працягваў Жыровіцкі фэст каля святой крыніцы, дзе сваё майстэрства паказвалі розныя мастацкія калектывы і салісты з Беларусі.
Нагадаем, што Жыровіцкая ікона Божай Маці ўваходзіць у спіс самых шанаваных у свеце.