Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Тадэвуш Кандрусевіч: Мы патрэбныя адзін аднаму, нельга казаць «мая хата з краю»

31.05.2021 общество
Тадэвуш Кандрусевіч: Мы патрэбныя адзін аднаму, нельга казаць «мая хата з краю»

Мы павінны будаваць новую Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях.

Свята Тройцы адзначылі ў Глыбокім каталіцкія вернікі. Урачыстую службу ў касцёле ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае «Радыё Рацыя». Глыбачане сустрэлі яго з хлебам і соллю і павіншавалі з 40-годдзем святарства, якое ён адзначае 31 траўня.

Наўзаем арцыбіскуп павіншаваў пробашча глыбоцкай парафіі Мікалая Ціхановіча з 20-годдзем яго святарства, дзяцей з прыняццем першай камуніі і выказаў словы падзякі глыбоцкім парафіянам за моцную веру ў Бога.

У сваім казанні падчас набажэнства Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што людзі павінны жыць у супольнасці, дапамагаючы адно аднаму ў цяжкіх сітуацыях.

– Мы патрэбныя адзін аднаму, быць такімі дзейснымі грамадзянамі сваёй краіны, свайго грамадства. Не можна сказаць, калі мы бачым праблемы, якія ёсць сярод нас, “мая хата з краю, я нічога не знаю.” Я з’яўляюся грамадзянінам гэтай краіны, і я адказны за яе сённяшні дзень і за яе будучыню. Перадусім таксама і ў яе маральным сэнсе.

Як зазначыў арцыбіскуп, людзі не павінны жыць ідэяй эгацэнтрызму, а павінны вырашаць разнастайныя праблемы шляхам дыялогу.

– Сёння, калі наша краіна знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі – і маральнай, і грамадска-палітычнай, і ў розных іншых крызісах, таксама і крызіс сям’і, і крызіс Божага дару – жыцця, і крызіс маральнасці – мы павінны звярнуць нашую ўвагу на Бога. Ён хоча быць у нашых сэрцах, хоча нас весці шляхам збаўлення, каб мы будавалі новую Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях. Амэн.

Падчас свята Тройцы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і прайшла Эўхарыстычная працэсія на плошчы каля касцёла. Напрыканцы літургіі арцыбіскуп блаславіў прысутных, а святочнае набажэнства скончылася агульным спевам гімна беларускіх вернікаў – “Магутны Божа”.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]