Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ксёндз з Чырвонага касцёла арганізуе пілігрымку па Беларусі з іконамі Багародзіцы

04.06.2021 общество
Ксёндз з Чырвонага касцёла арганізуе пілігрымку па Беларусі з іконамі Багародзіцы

Яе адпраўным момантам стане парафія Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску.

Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) па ініцыятыве пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка арганізуе пілігрымку па Беларусі з копіямі найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы, піша сайт catholic.by.

Па ўзгадненні з адпаведнымі ўладамі, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк разам з парафіянамі вырашыў арганізаваць незвычайную пілігрымку-перэгрынацыю, якая распачнецца ў Гродне 12 чэрвеня. У гродзенскую катэдральную базыліку святога Францішка Ксавэрыя з Мінска будуць прывезеныя копіі найбольш шанаваных сярод католікаў Беларусі абразоў Маці Божай. Многія з гэтых ікон ушаноўваюцца таксама праваслаўнымі братамі.

Потым копіі абразоў будуць аўтамабільнымі дарогамі правезеныя ўздоўж межаў нашай краіны. Па просьбе беларускага епіскапату, пілігрымка будзе здзяйсняцца выключна на аўтамабілях. Пасля заканчэння пілігрымкі абразы будуць знаходзіцца ў гродзенскай катэдры на працягу тыдня.

Усе гэтыя абразы былі ў свой час каранаваныя папскімі каронамі, што азначае прызнанне іх духоўнага значэння на нашай зямлі і за яе межамі. Ушанаванне Маці Божай у Яе абразах з’яўляецца адным з выразаў пакланення Богу.

Парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску імкнецца няспынна папулярызаваць Марыйныя абразы Беларусі, каб такім чынам выразіць любоў да Багародзіцы і Яе Сына.

Так, напрыклад, копія абраза Маці Божай Будслаўскай, якую носяць падчас працэсій у Будслаўскім санктуарыі, была паднята альпіністамі на найвышэйшую гару ў свеце — Эверэст (Джамалунгма) як сімвал самых узнёслых памкненняў беларускага народа.

У самім Чырвоным касцёле захоўваецца яшчэ адна копія Будслаўскага абраза, якая суправаджала беларускую навуковую экспедыцыю ў Антарктыду ў 2015–2016 гадах. У бліжэйшы час тая ж самая копія іконы будзе ўзята даследчыкамі з сабой на Паўночны полюс.

Каментуючы сваю ініцыятыву ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падкрэсліў:

«Баліць сэрца, калі бачу, што пілігрымкі не ідуць у Будслаў. На гэта ёсць шмат прычын. Пакуль няма пілігрымак, пілігрымуюць копіі ікон. Гэта сімвал таго, што мы хацелі б зрабіць, але пакуль не можам. Молімся аб хутчэйшым аднаўленні Будслаўскага санктуарыя. Дарогі да Багародзіцы не забываюцца», — сцвердзіў святар.

Усе жадаючыя на працягу тыдня пасля заканчэння пілігрымкі, пра што будзе паведамлена дадаткова, змогуць у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ўбачыць і ўшанаваць абразы Багародзіцы з розных месцаў нашай Бацькаўшчыны, а таксама духоўна з’яднацца са сваімі блізкімі, з якімі яны з розных прычынаў не могуць сустрэцца. Пазней гэтыя копіі ікон будуць захоўвацца там, дзе знаходзяцца іх арыгіналы, і будуць выкарыстоўвацца у літургічных абрадах і працэсіях.

Яе адпраўным момантам стане асвячэнне копій абразоў, якое адбудзецца перад эўхарыстычнай працэсіяй у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, якая пройдзе ў Мінску 6 чэрвеня а 10-й гадзіне гадзін.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]