Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Восьмы дзень пратэсту на граніцы з Беларуссю

12.06.2021 политика
Восьмы дзень пратэсту на граніцы з Беларуссю

Каля польскіх Баброўнікаў, што мяжуюць з беларускай Бераставіцай, знаходзіцца шмат пікетоўцаў з нацыянальнай сімволікай.

Сярод іх – лідар НАУ Павел Латушка, які адзначае, што «наша шматдзённая акцыя паказала, што змагацца за свабоду і дэмакратыю Беларусі можна і трэба ў любых умовах», перадае «Радыё Рацыя».

Сярод прысутных таксама дэпутат польскага Сейму – Робэрт Тышкевіч:

– Сёння чарговы дзень пратэсту – блакады памежнага пункту ў Баброўніках. Гэты пратэст пашырыўся і на іншыя краіны, якія суседнічаюць з Беларуссю – на Украіну, на Літву. Але пачаўся ён тут – у Баброўніках тыдзень таму. Гэта паказвае вялікую мэтанакіраванасць беларускага народу і беларускай дыяспары ў Польшчы, якія чакаюць адкрыцця наземных граніц і рэальных санкцый з боку Еўрапейскага звязу. Давайце іх падтрымаем у іх змаганні, не можа быць цішыні вакол беларускай справы. Жыве Беларусь!

Фота: Facebook Георгія Дзмітрука

Граніцу з Беларуссю сёння часова заблакавалі ўдзельнікі мітынгаў адразу ў трох краінах: Польшчы, Літве ды Украіне.

Сёння пікетаванні на граніцах з Беларуссю мелі завяршыцца, але ўдзельнікі пакуль кажуць, што будуць глядзець “па сітуацыі”.

*

Роўна тыдзень прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы пікетуюць пункт пропуску Баброўнікі-Бераставіца на мяжы з Беларуссю. Удзельнікі запавольваюць рух транспарту, патрабуючы ад Лукашэнкі адкрыцця наземных граніц і вызвалення палітвязняў, ад Еўразвязу – хуткага ўвядзення новых санкцый да рэжыму.

Фота: Facebook Георгія Дзмітрука

Сёння ў Баброўніках мнагалюдна – кажа ўдзельнік пікетавання, сябра БХД – Георгій Дзмітрук:

– Сёння больш людзей, чым звычайна. Настрой вясёлы, баявы, натхнёны. Беларусы прывезлі вялізны сцяг, толькі што вывесілі яго на ўездзе ў Рэспубліку Польшча. Затрымліваем рух, адбываецца невялікае пікетаванне, усе вельмі дружныя, віншуюць адзін аднаго. Але вельмі напружаная сітуацыя, таму што ёсць невялікія правакацыі, але ўсе дружна трымаюцца і ўсё ідзе ў патрэбным кірунку.

Фота: Facebook Георгія Дзмітрука

- Гэтыя правакацыі з боку нібыта нейкіх удзельнікаў, якія спрабуюць далучыцца?

– Так, спробы невялікіх правакацый ёсць і мы да гэтага гатовыя.

У Баброўніках на некалькі кіламетраў расцягнулася чарга грузавых машын, што звычайна для выходных дзён. Як кажа Георгій Дзмітрук, большасць кіроўцаў пазітыўна рэагуе на пікетоўцаў. Такія ж акцыі на сёння запланаваныя ў Кузніцы, Цярэспалі і Кукурыках, а таксама ў літоўскім Медзінінкаі і ва ўкраінскіх Новых Ярылавічах.

Фота: Facebook Георгія Дзмітрука Фота: Facebook Георгія Дзмітрука
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]