Уладыка Арцемій быў адным з першых царкоўных лідараў, якія асудзілі здзекі з мірных грамадзян.
Праваслаўныя вернікі запісалі відэазварот у падтрымку архіепіскапа Арцемія (Кішчанкі), прымусова адхіленага 9 чэрвеня 2021 года ад кіраўніцтва Гарадзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. У жніўні 2020 года ўладыка Арцемій быў адным з першых царкоўных лідараў, якія асудзілі гвалт з боку сілавікоў і здзекі з мірных грамадзян.