Пілігрымка працягнецца восем дзён.
12 чэрвеня з Гародні выехала аўтамабільная пілігрымка з копіямі найбольш вядомых абразоў Дзевы Марыі з беларускіх храмаў, паведамляе racyja.com.
Арганізатарам пілігрымкі выступіў пробашч менскага касцёла Святых Сымона і Алены айцец Уладзіслаў Завальнюк.
У суботу ўвечары аўтамабілі з копіямі цудадзейных абразоў, праехаўшы амаль 500 кіламетраў, прыбылі ў Браслаў, дзе ў нядзелю прайшла імша. Пазней пілігрымы прыбылі ў Магілёў. Далейшы маршрут будзе пралягаць праз Бялынічы, Амсціслаў і Гомель.
Пілігрымка працягнецца восем дзён. Яе ўдзельнікі разам з абразамі плануюць праехаць агулам каля 2500 кіламетраў.
18 чэрвеня пілігрымы плануюць вярнуцца ў Гародню. Там копіі абразоў прабудуць у святыні некалькі дзён.