Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Жыве i будзе жыць

22.06.2021 политика
Жыве i будзе жыць

Насуперак усяму.

Насуперак усім забаронам, маёй маці ўсё-такі ўдалося перасекчы ўкраінска-беларускую мяжу. Аўтобус Кіеў-Мінск і два нядобразычлівых кіроўцы. Чым бліжэй да беларускай мяжы, тым вышэй і ярчэй узровень іх нярвовасці. У салон аўтобуса пастаянна кідаюцца фразы: «Калі ў вас недастаткова падстаў для ўезду, вашыя праблемы! Мы ўсё адно ведаем, што палову пасажыраў адправяць назад у вашую Украіну. І не прасіце, і не бяжыце за аўтобусам – падбіраць, а тым больш змагацца за вас ніхто не будзе, нам гэтыя непрыемнасці ні да чаго. Думаеце, зрабілі тэст на COVID, і вас у Беларусі сустрэнуць хлебам-соллю? Памыляецеся. Наша справа – папярэдзіць». І сапраўды, хай не палову, але траціну аўтобуса пасажыраў вярнулі дадому. Суворыя беларускія памежнікі строга прытрымліваюцца інструкцыі, а атмасфера на прапускным пагранічным пункце напружана да мяжы. Кожны прэтэндэнт на перасячэнне – патэнцыйны парушальнік, але – ура – мама шчасна аказваецца на тэрыторыі Беларусі.

З моманту апошняй паездкі ў Менск прайшло больш за паўгода, і вось якія ўражанні ўкраінкі на беларускую рэчаіснасць.

Першае, што кінулася ў вочы суботняй раніцай – абсалютна пустынныя вуліцы, акрамя «пятака» аўтавакзала. І такая ж пустая маршрутка, якая вязе маму да яе менскага дому. Па дарозе велізарная колькасць міліцэйскіх машын, чаго не ўбачыш ва Ўкраіне, тым больш раніцай выхаднога дня. Кожны дзень, пражыты ў Менску, умацоўваў маму ў думцы, што людзі вельмі насцярожаныя, калі не сказаць, напалоханыя. Звычайна ўсмешлівыя і адкрытыя беларусы, заўсёды гатовыя падказаць маршрут, гэтым разам абмяжоўваліся кароткім «прабачце, не ведаю».

Быў і такі выпадак: мама ўзяла з сабой фірмовую торбу «Радыё Рацыя» – белы арнамент і надпіс на чырвоным фоне. Зручная, ёмістая, але як аказалася, вельмі небяспечная для цяперашняга рэжыму. Маму папярэдзілі, што ідучы з гэтай торбай па вуліцы, яна рызыкуе па меншай меры нарвацца на непрыемнасці ад праваахоўнікаў – не тая каляровая гама. Вядома, гэта суб’ектыўны погляд асобна ўзятага ўкраінца на паўсядзённую беларускую рэальнасць. Так бы мовіць, свежы погляд пасля доўгага перапынку.

Пасля вяртання ва Ўкраіну маці многія пыталіся: «Як там Беларусь?». А мама адказвала: «Жыве. І будзе жыць. Насуперак усяму».

Ліза Ахроменка, «Радыё Рация»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]