Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Як быцццам бы вярнулася ў гады гістарычныя, васьмідзесяцігадовай даўніны»

03.07.2021 политика
«Як быцццам бы вярнулася ў гады гістарычныя, васьмідзесяцігадовай даўніны»

Што піша на волю Анжаліка Борыс.

Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін атрымаў на сваё 70-годзьдзе ліст ад Анжалікі Борыс, старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі, якая цяпер знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА.

Ліст напісаны па-беларуску 24 чэрвеня.

З дазволу Тадэвуша Гавіна «Радыё Свабода» прыводзіць яго цалкам.

«Дзень добры, пане Тадэвушу!

Вялікі дзякуй за ліст. Атрымала 22.06.2021 г. Пішу на беларускай мове, таму што на польскай, думаю, што ня дойдзе, хаця мае думкі, канечне, на польскай мове. Прашу прабачэньня за памылкі, вучуся пісаць.

Дзякуй за словы падтрымкі. У мяне ўсё добра, наколькі гэта мажліва, галоўнае, што здаровая. У „санаторыі“, у якім знаходжуся, акліматызавалася так, як быццам бы вярнулася ў гады гістарычныя, васьмідзесяцігадовай даўніны. Але і тут таксама знаходзяцца нармальныя і пазытыўныя людзі.

Усюды, дзе знаходзілася, навучала дзяўчат польскай мове, а для мяне гэта было вельмі прыемным. Так што апошнія тры месяцы я валянтэр-настаўнік.

Атрымліваю таксама лісты ад людзей з розных куткоў Беларусі са словамі салідарнасьці, а таксама нават з Масквы і Санкт-Пецярбургу. Большасьць гэтых людзей — гэта Беларусы, і таму мне вельмі прыемна, што гэта Беларусы пішуць мне словы падтрымкі.

Прашу перадаць ад мяне словы вялікай падзякі!!! Пане Тадэвушу, перадаю сардэчныя вітаньні для ўсіх нашых сяброў, перадайце вялікі дзякуй для сваёй сям’і!!! Сардэчна ўсіх вітаю!!! Трымайцеся і беражыце сябе!!!

З павагай, Анжаліка Борыс. 24.06.2021».

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка ў «польскай справе». Ёй пагражае да 12 гадоў калёніі. Пазьней арыштавалі чатырох ейных паплечнікаў зь незарэгістраванага СПБ.

Трое фігурантак справы ў траўні вывезьлі вызвалілі ўзамен на выезд за мяжу. Вядома, што падобныя прапановы паступалі і Анджэю Пачобуту, і Анжаліцы Борыс, Пачобут адмовіўся. Паводле інфармацыі дырэктаркі тэлеканалу «Белсат» Агнешкі Рамашэўскай, Анжаліка Борыс урэшце пагадзілася на гэтую прапанову, аднак ейны выезд чамусьці пакуль не адбыўся.

Анжаліцы Борыс 47 гадоў. Да арышту жыла ў Горадні. Узначальвае не зарэгістраваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі цягам 10 гадоў: з 2005 па 2010 год, і з 2016 году дагэтуль. Раней яе не аднойчы судзілі і штрафавалі за ейную дзейнасьць.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]