Свабодныя беларусы пішуць адно аднаму лісты.
«Знайшла ў паштовай скрыні такі мілы ліст», - пишет телеграм-каналу «Баста» подписчица.
- Вітаю, беларус!
Я даслаў табе гэты ліст. Я не ведаю, хто ты, колькі табе гадоў, мужчына ты або жанчына, чым займаешся і што цябе турбуе. Але мы з табой жывем у Беларусі, а значыць – ужо амаль год змагаемся за тое, каб вярнуць нам свае галасы.
Мы з табой прайшлі праз многае: зборы подпісаў, ланцугі салідарнасці, маршы, жахі 9–12 жніўня і натхняльныя дні пасля гэтага пекла.
Нас білі, штрафавалі, саджалі, пераследавалі. Нам было радасна і страшна. Але мы натхнялі адно аднаго, нягледзячы ні на што.
Адно застаецца нязменным: мы з табой усё яшчэ тут. Мы не змірыліся і не здаліся. Мы адзіныя, хто можа ўсё змяніць.
Сёння я не магу выйсці з табой на марш, не магу стаяць з табой у ланцугу салідарнасці. Сёння я не магу апрануць нават шкарпэткі з чырвонай палоскай, каб даць табе зразумець, што я побач і таксама не згодны.
Я ведаю, што гэта вельмі цяжкое выпрабаванне. Мы ўсе падзяляем боль – і няважна, як менавіта мы прымалі ўдзел у нашай барацьбе.